Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка перайменаваў пасаду прэзыдэнта Акадэміі навук


Юры Сьвірко, Менск Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт №8, якім “у мэтах далейшага ўдасканаленьня сыстэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня” ў сфэры навукі перайменаваў пасаду прэзыдэнта Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Цяпер Міхаіл Мясьніковіч, які займае гэтую пасаду, “у мэтах далейшага ўдасканаленьня сыстэмы” будзе называцца не прэзыдэнтам Акадэміі навук, а старшынём прэзыдыюму Нацыянальнай Акадэміі навук. Адпаведна віцэ-прэзыдэнты акадэміі – намесьнікамі старшыні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG