БУХАРЭСТ. Абвастрылася абстаноўка ў раёне румына-украінскай мяжы на Дунаі. Румынія накіравала туды для патраляваньня Дунаю яшчэ 13 памежных катэраў.
Румынскі бок сьцьвярджае, што украінскія судны ўжо чатыры разы парушалі мяжу ў гэтым месяцы.
У сваю чаргу Украіна заявіла пратэст амбасадару Румыніі ў сувязі, далей цытата “зь небясьпечнымі захадамі румынскіх памежнікаў”.
Румына-украінскія дачыненьні пагоршыліся пасьля таго, як Кіеў вырашыў наладзіць суднаходства па старым канале ў дэльце Дунаю.