Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская прэса: “У Беларусі апазыцыянэры, тэлефануючы, не называюць імёнаў, не называюць месца сустрэчы, а кажуць - там, дзе і ўчора”


Віталь Цыганкоў, Прага Сёньня, за два дні да выбараў і рэфэрэндуму многія расейскія выданьні публікуюць на сваіх старонках інфармацыю пра падзеі ў Беларусі. Некаторыя маскоўскія журналісты наведалі Беларусь і цяпер дзеляцца ўражаньнямі са сваімі чытачамі.

Чытаючы шэраг публікацыяў, можна адзначыць, што, бадай, наймацнейшае ўражаньне на расейскіх журналістаў пакідае прагляд прапагандысцкіх праграмаў беларускага тэлебачаньня. А, напрыклад, карэспандэнту газэты “Коммерсант-Власть” удалося нават пабываць падчас ператрусу ў кватэры Марыі Аліевай, дзе міліцыя канфіскоўвала ўлёткі кандыдатаў у дэпутаты Палевіковай і Дабравольскага, а таксама сыходзіць ад гэтак званага “хваста” ў аўтамабілі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Парфяновіча.

“Тут у Беларусі апазыцыянэры, тэлефануючы, не называюць імёнаў, не называюць месца сустрэчы, а кажуць, “там, дзе і ўчора”. Замест словаў “кніга”, “улётка”, “газэта” ужываюць кодавыя словы, якія я абяцаў не раскрываць” – піша карэспандэнт “Коммерсанту” Валер Панюшкін у сваім матэрыяле “Культ без прасьвету”. Гэта ж газэта ставіць пытаньне “Ці дагоніць Пуцін Лукашэнку?”, прадставіўшы развагі вядомых людзей на тэму, ці пойдзе прэзыдэнт Расеі ўсьлед за беларускім кіраўніком на трэці тэрмін

У артыкуле «Пущенный на самотек Лукашенко» «Родная газета» адзначае, што адна з асноўных праблемаў Расеі на постсавецкай прасторы – адсутнасьць прарасейскіх элітаў – становіцца найбольш прыкметнай перад выбарамі. Палітычны партрэт Аляксандра Вайтовіча прадстаўляе карэспандэнт “Московскіх новостей” Аляксандр Фядута. Газэта “Россия” дае афіцыйны погляд прадстаўніка беларускай амбасады ў Маскве. А «Советская Россия», расхвальваючы дасягненьні Беларусі, сярод іншага выдзяляе чысьціню на менскіх вуліцах і добразычлівасьць беларусаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG