Бабруйскія ўлады адмовілі ў правядзеньні пікетаў групе падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ад БСДГ у Бабруйскай Ленінскай акрузе Міхаіла Кавалькова. Актывісты агітацыйнай кампаніі меркавалі правесьці перадвыбарчыя пікеты 15 і 16 кастрычніка ў цэнтры горада. Аднак Бабруйскі гарвыканкам адмовіў на той падставе, што для падобных мерапрыемстваў вызначана іншае месца – стадыён “ФанДОК” на ўскраіне горада.
Між тым выбарчы штаб Кавалькова зьбірае сьведчаньні назіральнікаў пра парушэньні закону пры датэрміновым галасаваньні.
Кіраўніца штабу Таісія Кабанчук паведаміла, што на выбарчы участак № 5 Бабруйскай Ленінскай акругі, на тэрыторыі якога знаходзіцца інтэрнат швачнай фабрыкі “Славянка”, зьвяртаюцца з просьбай яго жыхаркі. Работніцы фабрыкі просяць камісію даць ім даведкі пра тое, што яны прагаласавалі, бо гэтыя дакумэнты, паводле жанчынаў, патрабуюць ад іх кіраўніцтва прадпрыемства.