Былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч – супраць рэфэрэндуму, бо той адкрывае шлях да пажыцьцёвай дыктатуры адной асобы. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў сын арыштаванага палітыка Ігар Марыніч.
(Ігар Марыніч: ) “Калі б ён сёньня быў на волі, ён бы актыўна выступаў супраць бязглуздай ідэі рэфэрэндуму, які расколвае грамадзтва й ставіць нашую дзяржаву ў шэраг краінаў-ізгояў”.
Паводле Ігара Марыніча, ягоны бацька двойчы спрабаваў паслаць па пошце зварот з нагоды рэфэрэндуму, але на волю гэты дакумэнт пакуль што ня трапіў. Тады Міхаіл Марыніч на словах перадаў свой заклік галасаваць супраць зьменаў у Канстытуцыі.
“Незаконным” назвалі рэфэрэндум таксама беларускія дзеячы культуры й навукі ў звароце да кіраўнікоў краінаў Эўразвязу, СНД і ЗША. Гэты зварот быў абнародаваны сёньня, 14 кастрычніка. Сярод падпісантаў звароту паэт Рыгор Барадулін, пісьменьнік Алесь Пашкевіч і яшчэ 24 вядомыя асобы. Аўтары звароту асьцерагаюцца, што ў выніку рэфэрэндуму дзесяць мільёнаў беларусаў стануць “пажыцьцёвымі закладнікамі ў аднаго чалавека з сумнеўнымі маральнымі якасьцямі й схільнасьцю да дэспатызму”.
Адзін з падпісантаў акадэмік Радзім Гарэцкі так патлумачыў Радыё Свабода мэту звароту.
(Гарэцкі: ) “На будучыню гэта вельмі істотна. Асабліва да 2006 году й далей. Каб была рэакцыя суседніх краінаў, іншых дэмакратычных дзяржаваў, каб яны таксама выказаліся. Бо калі яны маўчаць, гэта азначае згоду з тым, што ў нас адбываецца”.
Ці не абернецца гэты зварот для яго аўтараў стратаю працы, а то й нечым горшым? Нагадаю, летась 10 сутак правёў у турме лідэр Кангрэсу незалежных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук, з Савету Рэспублікі быў адкліканы акадэмік Аляксандар Вайтовіч, невядомыя зьбілі акадэміка Радзіма Гарэцкага, рэжысэраў Валера Мазынскага і Ўладзімера Коласа. Тым ня менш цяпер усе яны таксама падпісаліся пад зваротам.
Нагадаем, што Міхаіл Марыніч утрымліваецца ў ізалятары КГБ ужо амаль паўгоду, з 26 красавіка. Яго вінавацяць у незаконным валоданьні зброі й крадзяжы маёмасьці. Пры гэтым апазыцыя й праваабаронцы ў Беларусі лічаць, што Міхаіла Марыніча перасьледуюць выключна як палітыка, які б мог паўплываць на ход і вынікі выбараў і рэфэрэндуму.