Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У "зялёнай зоне" ірацкай сталіцы ад выбухаў загінулі 8 чалавек


БАГДАД. У цэнтры ірацкай сталіцы, у гэтак званай “зялёнай зоне” – моцна ахоўваемым раёне, дзе месьцяцца амэрыканскія і ірацкія ўрадавыя аб’екты - адбыліся два выбухі. Загінулі прынамсі восем чалавек. Як паведамляюць вайскоўцы, ў “зялёнай зоне” былі закладзеныя выбуховыя прыстасаваньні. Між тым у Багдадзе і Бакубе ў выніку шэрагу нападаў загінулі 5 чалавек, у тым ліку ірацкі суддзя, двое афіцэраў ірацкай арміі і журналістка. Паведамляецца, што ваяўнікі групоўкі “Таўхід і Джыхад” забілі турэцкага закладніка, асоба якога пакуль дакладна не высьветленая.
XS
SM
MD
LG