Але калі справа дайшла да вышэйшага кіраўніцтва Беларускага Дому друку, прыйшла забарона на выпуск, паведаміў актывіст ПКБ Сяргей Вазьняк. У газэце была надрукаваная справаздача з наўпростай тэлефоннай лініі лідэра партыі Сяргея Калякіна, прысьвечанай выбарам і рэфэрэндуму, а над назвай газэты быў лёзунг: “Беларусі — так, Лукашэнка — не!”
Сяргей Вазьняк кажа, што кіраўніцтва друкарні выкарыстала фармальную прычэпку, што рэдакцыя не папярэдзіла загадзя аб тым, што нумар выйдзе падвышаным накладам 30 тысяч экзэмпляраў, і таму для гэтага, маўляў, няма дадатковых магутнасьцяў. Сёньня ж пачалі бясплатна раздаваць спэцвыпуск газэты “Советская Белоруссия”, які выйшаў накладам болей за 800 тысяч асобнікаў у той жа друкарні.