Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніца дзяржаўнага сакратара ЗША: “60% выбарцаў Беларусі не падтрымліваюць папраўку да Канстытуцыі, прапанаваную Лукашэнкам”


Юры Сьвірко, Менск Намесьніца дзяржаўнага сакратара ЗША Пола Дабранскі таксама заявіла, што Злучаныя Штаты хочуць убачыць, каб былі зробленыя “неадкладныя крокі для забесьпячэньня таго, што сапраўднае галасаваньне і падлік галасоў – свабодныя й справядлівыя ды ажыцьцяўляюцца паводле стандартаў АБСЭ”.

Паводле Полы Дабранскі, недапушчальныя любога кшталту перасьлед і закрыцьцё арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку незалежных мэдыяў, палітычных партыяў, няўрадавых арганізацыяў і незалежных прафсаюзаў.

(Дабранскі: ) “Мы заклікаем беларускі народ ажыцьцявіць сваё права галасаваць. Гэта важна. Мы таксама ёсьць гатовымі ды ахвотнымі адказаць на пазытыўнае разьвіцьцё падзеяў. Мы застаёмся наважанымі да незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі, і вельмі ахвотныя дапамагчы беларускаму народу рэалізаваць яго поўны патэнцыял у гэтым працэсе”.

Адказваючы на пытаньне пра рэфэрэндум, Пола Дабранскі заявіла, што ЗША чакаюць волевыяўленьня беларускага народу.

(Дабранскі: ) “Мы разумеем зь некаторых апытаньняў, якія былі праведзеныя, што каля 60% беларусаў ці можа нават крыху больш не віталі правядзеньне гэтага рэфэрэндуму. Іншымі словамі, канкрэтна яны не падтрымлівалі папраўку да Канстытуцыі. Заяўляючы гэта, мы б хацелі бачыць свабодны, справядлівы й празрысты працэс, які ідзе. Але тое, што непакоіць, – гэта тое, што на дадзены момант працэс ужо шмат у чым ня быў справядлівым. Былі розныя выпадкі перасьледу й умяшальніцтва што да ўсяго працэсу”.

Спадарыня Дабранскі дадала, што ЗША ня могуць выказваць меркаваньняў аб выніках рэфэрэндуму, але хацелі б бачыць поўны, празрысты й справядлівы працэс, які натуральна дае магчымасьць беларускаму народу выказаць свае погляды.

(Дабранскі: ) “Калі гэты працэс будзе свабодным, справядлівым і празрыстым і такім, у якім будзе вынік, дык мы жадаем працаваць з такімі вынікамі, якія ацэненыя як адпаведныя стандартам АБСЭ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG