БАГДАД. У Іраку цягам мінулых сутак загінулі чацьвёра амэрыканскіх вайскоўцаў – трое ў выніку выбуху на дарозе ў Багдадзе і яшчэ адзін у прыгарадзе ірацкай сталіцы ў часе начной страляніны.
У горадзе Рамадзі, у часе сутычак амэрыканскага войска з паўстанцамі загінулі прынамсі трое іракцаў, а 12 былі параненыя.
У Багдадзе вызвалены амэрыканскі закладнік – фатограф Пол Тагерт, які быў выкрадзены ў нядзелю.
Між тым амэрыканскае і ірацкае ўрадавае войска працягваюць буйную апэрацыю супраць паўстанцаў на паўночным захадзе ад Багдаду.