КАЗАНЬ. Расея стане паўнапраўным сябрам Рады Эўропы толькі пасьля таго, як у гэтай краіне будзе забясьпечаная поўная свабода інфармацыі.
Гэткую заяву зрабіў сёньня ў Казані справаздаўца камісіі ПАРЭ Дэвід Аткінсан, які знаходзіцца ў падарожжы па расейскіх рэгіёнах.
Паводле ягоных словаў, у Расеі павінна быць створаная нацыянальная тэлерадыёкампанія, незалежная ад дзяржавы.