Учора бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ паведаміла, што Менск адмовіўся даць візы назіральнікам – грамадзянам Грэцыі й Чэхіі. Сёлета Грэцыя адмовілася пусьціць да сябе міністра спорту Беларусі Юрыя Сівакова, у 2002 годзе Чэхія не запрасіла Аляксандра Лукашэнку на саміт НАТО ў Празе.
Сёньня падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў Аляксандар Лукашэнка патлумачыў адмену забароны для чэскіх і грэцкіх назіральнікаў. Ён сказаў:
(Лукашэнка: ) “Мне паказалі сьпіс тых людзей, якія прыехалі з Чэхіі і Грэцыі назіраць за нашымі парлямэнцкімі выбарамі і высьветлілася, што з гэтых краінаў едуць нармальныя людзі. Мы павінны быць больш высакароднымі”.
Разам з тым Лукашэнка спаслаўся на паведамленьні пра тое, што ЗША маюць намер не дапусьціць беларускіх назіральнікаў на амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары. Кіраўнік Беларусі сказаў, што калі такое рашэньне будзе прынятае Вашынгтонам, то амэрыканскія назіральнікі ня будуць дапушчаныя на беларускія парлямэнцкія выбары 17 кастрычніка. У Беларусь на гэтыя выбары плянуюць прыехаць 50 амэрыканскіх назіральнікаў.
Гл. таксама: Афіцыйны Менск ужыў візавыя санкцыі супраць Чэхіі й Грэцыі (12.10.2004)