БАГДАД. Амэрыканскія і ірацкія войскі пашырылі наступ на сілы паўстанцаў у Іраку на тэрыторыях на поўночны захад ад Багдаду.
У Фалуджы амэрыканская авіяцыя збамбавала будынак рэстарацыі і дом, дзе, як меркавалася, хаваліся ваяўнікі групоўкі Абу Мусабы аз-Заркаў’і – забітыя пяць чалавек, а дзьве асобы параненыя. У гарадох Хіт і Каім ў выніку бамбаваньняў забітыя прынамсі 17 чалавек.
У горадзе Рамадзі ірацкая паліцыя пры падтрымцы амэрыканскага войска правяла апэрацыю, ў часе якой жаўнеры абшукалі сем мячэцяў, -- дзе, як падазраецца, рэкрутавалі новых паўстанцаў і хавалі зброю. Арыштаваны знаны імам – мясцовы лідэр асацыяцыі мусульманскіх сьвятароў і яшчэ 6 асобаў.
У перадмесьці Багдаду Садр-Сіці прыхільнікі радыкальнага шыіцкага клірыка Муктады ас-Садра здаюць зброю за грошы паводле пагадненьня з ірацкімі уладамі. Амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што ня усе ваяўнікі ас-Садра падпарадкаваліся яго загаду спыніць напады на амэрыканскія і ірацкія урадавыя войскі.
У Іраку забіты яшчэ адзін закладнік. Тэлеканал “Аль-Джазіра” перадаў заяву ваяўнікоў групоўкі “Войска Ансар ас-Сунна”, аб тым, што яны забілі іракца, які нібыта займаўся шпіянажам на карысьць амэрыканскіх вайскоўцаў.