Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная асацыяцыя газэт і Міжнародны форум рэдактараў напісалі ліст Лукашэнку


Міжнародная асацыяцыя газэт і Міжнародны форум рэдактараў у лісьце да Аляксандра Лукашэнкі выказалі занепакоенасьць кампаніяй уладаў Беларусі па закрыцьці незалежных выданьняў. 5 кастрычніка міністар інфармацыі Беларусі Ўладзімер Русакевіч прыпыніў выхад газэты “Неделя” на тры месяцы. Ніякіх прычынаў часовага закрыцьця выданьня не было названа.

Міжнародная Асацыяцыя газэт і Міжнародны форум рэдактараў выказалі заклапочанасьць закрыцьцём газэты “Неделя”, як часткай кампаніі ўладаў па ўціску крытыкі ў часе парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму.

За апошнія месяцы прынамсі пяць выданьняў былі часова альбо назаўжды зачыненыя, – сказана ў звароце. Апрача “Недели”, гэта “Рэгіянальная газэта”, “Навінкі”, “Новая газэта Смаргоні” і “Рабочая салідарнасьць”. Міжнародная асацыяцыя газэт і Міжнародны форум рэдактараў рэкамэндуюць дасылаць свае пратэсты прэзыдэнту Беларусі й нагадаць яму, што закрыцьцё “Недели” і іншых выданьняў зьяўляецца відавочным парушэньнем свабоды выказваньня, якая гарантуецца шэрагам міжнародных пагадненьняў, у тым ліку Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Міжнародныя журналісцкія арганізацыі заклікаць кіраўніка Беларусі адмяніць закрыцьцё шэрагу выданьняў і зрабіць усе неабходныя крокі, каб у будучыні Беларусь цалкам паважала міжнародныя стандарты свабоды выказваньняў
XS
SM
MD
LG