БАГДАД. У Іраку забіты чарговы закладнік. Тэлеканал “Аль-Джазіра” перадаў заяву ваяўнікоў групоўкі “Войска Ансар ас-Сунна”, аб тым, што яны забілі іракца, які нібыта займаўся шпіянажам на карысьць амэрыканскіх вайскоўцаў.
Між тым ў ірацкім горадзе Рамадзі паліцыя пры падтрымцы амэрыканскага войска правяла апэрацыю, ў часе якой жаўнеры абшукалі некалькі мячэцяў. Арыштаваны знаны імам – мясцовы лідэр асацыяцыі мусульманскіх сьвятароў і яшчэ 6 асобаў.
У Эль-Фалуджы амэрыканская авіяцыя збамбавала будынкі, дзе, як меркавалася, хаваюцца ваяўнікі – забітыя пяць чалавек, а дзьве асобы параненыя.
Вайскоўцы паведамляюць, што мэта ўдараў – зьнішчыць ваяўнікоў экстрэмісцкай групоўкі Абу Мусабы аз-Заркаў’і.
У горадох Хіт і Каім ў выніку бамабаваньняў забітыя прынамсі 17 чалавек.
Між тым 10 турэцкіх закладнікаў, якія былі вызваленыя ў нядзелю ў Іраку, ужо знаходзяцца ў Багдадзе. Экстрэмісты выпусьцілі іх пры ўмове, што будаўнічая кампанія, дзе яны працавалі, пакіне Ірак.
Мэнэджэр фірмы, аднак заявіў, што ягоная кампанія застанецца ў гэтай краіне.