Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевічу вынесьлі папярэджаньне, з Гразновай — зьнялі


Валер Каліноўскі, Менск

Выбарчая камісія 94-й Аўтазаводзкай акругі Менску вынесла папярэджаньне кандыдату ў дэпутаты намесьніку старшыні БНФ Аляксею Янукевічу. Гэта было зроблена на падставе звароту прыхільнікаў кандыдата ад улады, якія паведамілі, што спадар Янукевіч нібыта распаўсюджваў дадатковыя ўлёткі з праграмай “Пяцёркі плюс”. Фармальна папярэджаньне было зробленае за выкарыстаньне дадатковых сродкаў на агітацыю.

Спадар Янукевіч будзе абскарджваць гэтае рашэньне акруговай камісіі ў ЦВК. Тым часам актывістка АГП Людміла Гразнова сёньня дамаглася ануляваньня свайго папярэджаньня. Раней камісія Партызанскай аругі вынесла папярэджаньне спадарыні Гразновай за абразу службовых асобаў і распальваньне сацыяльнай варожасьці ў тэксьце яе ўлётак. ЦВК сёньня прызнаў беспадстаўнасьць падобных абвінавачаньняў.
XS
SM
MD
LG