Хаця старыя пашпарты з гербамі “Пагоня” і СССР былі скасаваныя з 1 ліпеня 2004 году паводле пастановы Савету Міністраў Беларусі, праз тры з паловай месяца Цэнтарвыбаркам вырашыў аднавіць іх дзеяньне на час галасаваньня на выбарах і рэфэрэндуме. У дзень пачатку датэрміновага галасаваньня была ўхваленая пастанова ЦВК аб тлумачэньні артыкулу 52 Выбарчага кодэксу, які вызначыў, што бюлетэнь выдаецца “пасьля прад’яўленьня пашпарту або пасьведчаньня асобы, якое яго замяняе”.
Незалежныя экспэрты кажуць, што такім пасьведчаньнем ніяк ня можа быць, напрыклад, студэнцкі білет — па ім нельга атрымаць грашовы перавод ці нават бандэроль. Пэнсію таксама не выдаюць па пэнсійным пасьведчаньні — толькі па пашпарце. Аднак бюлетэнь на ўчастку галасаваньня цяпер дадуць ледзь не па любым дакумэнце з фатакарткай. Паводле прадстаўнікоў апазыцыі, такое рашэньне спатрэбілася ўладам для забесьпячэньня масавасьці галасаваньня.
Для пашпартна-візавай службы Беларусі пастанова Цэнтарвыбаркаму сталася вялікай нечаканасьцю. Выканаўца абавязкаў кіраўніка Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун сказаў Радыё Свабода:
(Бягун: ) “Гэта Цэнтарвыбаркам прыняў такое рашэньне. Тут даволі спрэчна, вядома. У гэтым выпадку, калі гэта для волевыяўленьня права выбарцаў і ніхто ня можа быць абмежаваны ў гэтым праве, вядома, наконт дакумэнту, які сьведчыць асобу, ёсьць пэўны кансэнсус. Калі Цэнтарвыбаркам прыняў такое рашэньне, ня наша кампэтэнцыя яго скасоўваць. Не, пастановы Саўміну ніхто не скасоўваў — яна прынятая, то бок тэрмін дзеяньня пашпарту абмежаваны 1 ліпеня 2004 году. Не суадносіцца, вядома”.