Сёньня каля 7-й раніцы, на ўезьдзе ў гарадзкі пасёлак Лёзна, на мэталёвай апоры лініі электраперадачаў вышынёй прыблізна 25 мэтраў, мясцовыя жыхары ўбачылі вялікі бел-чырвон-белы сьцяг. Напруга электратоку, які тут праходзіць, складае 35 тысяч вольт. Аднак невядомы рызыкант, прымацаваўшы да слупа сьцяг, падвесіў побач яшчэ й цыдулку са словамі “Байкот — гэта выратаваньне нашай Радзімы”.
Праз гадзіну цыдулку ўжо трымалі ў руках міліцыянты зь Лёзьненскага раённага аддзелу. Паводле словаў начальніка аддзелу Міхаіла Архіпава, яны даведаліся пра надзвычайнае здарэньне ад грамадзянаў, якія патэлефанавалі ў міліцыю. Пра тое, хто павесіў сьцяг, спадар Архіпаў нічога пэўнага сказаць пакуль ня можа, а вось здымалі яго самі міліцыянты, прычым адразу ўтрох.
Так што сьцяг лунаў над Лёзнам нядоўга. Але словы Мірона неўзабаве будуць вядомыя на ўсёй Віцебшчыне: Барыс Хамайда, выдавец і рэдактар віцебскай газэты “Выбар” мяркуе выкарыстаць іх як эпіграф да чарговага нумару сваёй газэты.