КІРКУК. ІРАК. Як паведамляе ірацкая паліцыя ў часе апэрацыі ў горадзе Кіркук затрыманыя сямёра сябраў найвялікшай у краіне групоўкі, якая займаецца выкраданьнем людзей.
Вызваленыя двое закладнікаў-іракцаў, канфіскаваная таксама вялікая колькасьць зброі – аўтаматаў, мінамётаў і гранатаў.
Між тым экстрэмісцкая групоўка, якой кіруе Абу Масаб аз-Заркаўі, пагражае забіць турэцкага закладніка, калі ня будуць вызваленыя ўсе ірацкія вязьні, а грамадзяне Турэччыны не пакінуць Ірак.
У горадзе Масул на Поўначы Іраку замінаваны аўтамабіль узарваўся на шляху амэрыканскай вайсковай калёны – дакладная колькасьць ахвяраў пакуль невядомая.