ПЭКІН. “Кітай падтрымлівае ідэю правядзеньня міжнароднай канфэрэнцыі ў справе сытуацыі ў Іраку” – заявіў міністар замежных справаў КНДР Лі Чжаоцзынь пасьля сустрэчы ў Пэкіне з генэральным сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў Кофі Ананам.
Кітайскі міністар падкрэсьліў, што ААН павінна адыгрываць больш значную ролю ва ўсіх глябальных працэсах, што адбываюцца ў сьвеце.
У сваю чаргу Кофі Анан заявіў:
(Анан) “Стабільнасьць у Іраку ў інтарэсах кожнай дзяржавы. Міжнародная супольнасьць павінна зрабіць усё магчымае, каб у супрацоўніцтве з суседзямі Іраку і самімі іракцамі, стабілізаваць абстаноўку ў гэтай краіне”
Канфэрэнцыя ў справе сытуацыі ў Іраку мае адбыцца ў лістападзе ў Каіры.