Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН будзе дасьледаваць выбары ў Аўганістане


КАБУЛ. ААН правядзе дасьледаваньне ў справе першых свабодных прэзыдэнцкіх выбараў, што прайшлі ў Аўганістане. 15 кандыдатаў – супернікаў цяперашняга аўганскага лідэра Хаміда Карзая заявілі пра парушэньні ў часе суботніх выбараў ды прыгразілі, што могуць не прызнаць вынікаў галасаваньня. Адмысловыя прадстаўнікі ААН разгледзяць скаргі кандыдатаў і магчымыя парушэньні. Між шмат хто зь лідэраў краінаў сьвету віталі правядзеньне выбараў у Аўганістане. Гаворыць канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродэр: (Шродэр) “Выбары прэзыдэнта гэта самы важны крок на шляху да стабільнасьці і дэмакратыі ў Аўганістане. Я ўпэўнены, што пасьля парлямэнцкіх выбараў ў наступным годзе, у гэтым накірунку будуць зробленыя ня менш важныя крокі”
XS
SM
MD
LG