ЛЮКСЭМБУРГ. Тут міністры замежных справаў краінаў Эўрапейскага зьвязу вырашылі ўзмацніць санкцыі супраць вайсковых кіраўнікоў Мьянмы – гэта былая Бірма – за парушэньні правоў чалавека.
У рашэньні адзначаецца, што лідэра дэмакратычнай апазыцыі Аўн Чжы вайскоўцы ўжо шмат месяцаў трымаюць пад хатнім арыштам.
Адначасова ў Люксэмбургу абмяркоўваецца скасаваньне сакнкцыяў супраць Лібіі, якая адмовілася ад распрацовак зброі масавага зьнішчэньня.
“ Я лічу, што супрацоўніцтва з Трыпалі палепшылася, шмат што засталося ў мінулым і цяпер прысьпеў час узмацняць даыненьні зь Лібіяй”, - заявіў сябра Эўрапейскай камісіі ў міжнародных дачыненьнях Крыс Патэн.