Тыднёвік “АБ”, як і яго папярэднікі, выпушчаны выдавецкім домам “Время”. Склад рэдакцыі застаўся ранейшым, вёрстка таксама амаль не адрозьніваецца ад “Времени” й “Недели”. Першы нумар “АБ” цалкам прысьвечаны тэме рэфэрэндуму 17 кастрычніка, пра што яскрава сьведчаць загалоўкі матэрыялаў: “Царскія жаданьні”, “Чаму Лукашэнка ня хоча сыходзіць?”, “Забіць Канстытуцыю”, “Кошт рэфэрэндуму” ды іншыя.
Намесьнік дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецкі дом “Время” Аляксандар Цынкевіч так патлумачыў, чаму іх фірма вырашыла выдаваць новую газэту:
(Цынкевіч: ) “Нам трэба працягваць выходзіць. Нашыя грамадзяне павінны атрымліваць інфармацыю, незалежную ад гэтай улады. Улада робіць усё, каб гэтыя зьвесткі не дайшлі да народу, таму яна зачыняе газэты. Ужо зачынена каля пятнаццаці выданьняў. Але людзям патрэбная інфармацыя, і мы працуем для таго, каб гэтая інфармацыя даходзіла да людзей”.
Першы нумар тыднёвіку “АБ” надрукаваны ў Смаленску 100-тысячным накладам, яго можна набыць у незалежных распаўсюднікаў.