Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску за распаўсюд улётак затрымалі няпоўнагадовага Вячаслава Андрэева


Браніслава Станкевіч, Віцебск Вучань віцебскай сярэдняй школы №6 і актывіст моладзевай суполкі “Сёмая грань” распаўсюджваў улёткі з заклікам сказаць “не” на рэфэрэндуме.

Вячаслаў Андрэеў раскладаў улёткі па паштовых скрынях. Міліцыянты з Кастрычніцкага райаддзелу падпільнавалі хлопца на вуліцы, затрымалі яго і завезьлі ў пастарунак. Там усе ўлёткі, якія былі пры ім – а гэта некалькі соцень паасобнікаў – канфіскавалі,а на самога Вячаслава Андрэева склалі пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.

Празь некалькі гадзінаў хлопца адпусьцілі, сказаўшы, што паведамяць пра ягонае правапарушэньне ў камісію па справах няпоўнагадовых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG