Увогуле, уся перадвыбарчая кампанія ў Бярозаўскай акрузе адметная надзвычайнай актыўнасьцю раённых уладаў, якія ставяць за мэту дыскрэдытаваць апазыцыйных кандыдатаў. У гэтай акрузе вылучыліся адразу два дзейных дэпутата Белаазёрскага гарсавету – гэта Юрась Губарэвіч, які адначасова ёсьць кіраўніком абласной арганізацыі партыі БНФ, а таксама Наталья Акаронка з Народнай Грамады. Яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі, ведаючы пра намер спадарыні Акаронкі вылучаць сваю кандыдатуру, мясцовыя ўлады дамагліся ейнага звальненьня зь белаазёрскай школы №1. А спадара Губарэвіча акруговая камісія адмаўлялася рэгістраваць нават пасьля таго, як ягоную скаргу задаволіў Цэнтрвыбаркам.
Але раённая вэртыкаль на гэтым не супакоілася і зараз працягвае чыніць перашкоды для гэтых кандыдатаў, сьвядома ўводзячы ў зман выбарцаў. Таму Юрась Губарэвіч накіраваў заяву ў мясцовую пракуратуру, каб тая распачала супраць старшыні Бярозаўскага райвыканкаму Ільлі Малейціна крымінальную справу за паклёп. Наведваючы прадпрыемствы ў складзе так званай інфармацыйнай групы, спадар Малейцін распавядае, што кандыдат Губарэвіч нідзе не працуе й жыве на падачкі заходніх краінаў. Між тым пра месца працы Губарэвіча добра вядома акруговай камісіі, якая рэгістравала гэтага кандыдата.
Да агітацыі супраць вылучэнцаў дэмакратычных партыяў актыўна далучылася і бярозаўская газэта “Маяк”. Літаральна ў мінулую суботу газэта надрукавала вялікі – амаль на ўсю старонку – артыкул за подпісам галоўнага рэдактара Аляксандра Іванова, які мае загаловак “Бурбалкі, рогі і капыты, альбо куды клічуць іншыя кандыдаты?” Пра Юрася Губарэвіча і Натальлю Акаронку ў артыкуле распавядаецца ў вельмі зьняважлівай форме. Спадарыня Акаронка ўвогуле прадстаўлена як скандалістка, да якой ня можа быць ніякага даверу. Кандыдатка ў дэпутаты ўспрыняла зьмест гэтага артыкул як абразу, а таму таксама зьбіраецца сёньня зьвярнуцца ў пракуратуру з адпаведнай заявай.