Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары у Афганістане


КАБУЛ. У Афганістане сёньня адбываюцца першыя у гісторыі краіны наўпроставыя прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць 18 кандыдатаў, у іх ліку – цяперашні прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзай, былы міністар адукацыі Юнус Кануні, знаны вайсковы кіраўнік Абдул Рашыд Дустум. Зарэгістраваныя болей за 10 мільёнаў выбаршчыкаў, у іх ліку 40 % -- жанчыны. З увагі на высокую актыўнасьць выбаршчыкаў, галасаваньне падоўжанае на дзьве гадзіны. Калі выбарчыя пункты павінны былі зачыніцца, пры іх ўсё яшчэ стаялі даўгія чэргі выбаршчыкаў. Кандадыты скардзяцца на парушэньні у часе галасаваньня і патрабуюць спыненьня галасаваньня. Частка кандыдатаў заявілі, што будуць байкатаваць выбары, паколькі парушэньні значныя. У выніку сутыкненьняў з амэрыканскімі вайскоўцамі перад пачаткам галасаваньня загінулі як найменей 25 ваяўнікоў Талібану.
XS
SM
MD
LG