ЖЭНЭВА. Дасьледчая камісія Міжнароднай арганізацыі працы ААН зрабіла выснову, што улады Беларусі парушылі незалежнасьць Фэдэрацыі прафсаюзаў. У справаздачы у 200 старонак падаюцца шматлікія сьведчаньні ”сыстыматычнага прыгнёту” беларускіх прафсаюзаў дзяржавай. Міжнародная арганізацыя працы ААН мае разгледзіць справаздачу цягам сэсіі, якая пачнецца 4 лістапада. Справаздача рэкамэндуе заканадаўчыя зьмены, якія павінны быць прынятыя да 1 чэрвеня 2005 г. Прэсавы прадстаўнік Міжнароднай арганізацыі працы паведаміў, што справаздача была перададзена напрыканцы ліпеня беларускім уладам, але ад іх ня было адказу.