(Спадар: ) “Вось Аляксандар Рыгоравіч, “бацька” наш вялікі, б’ецца на ўсіх нарадах, значыць, зьбірае людзей… І пра што нам кажа – ратуйся, хто можа, вакол на Беларусь паклёпы вядуцца, сілы нейкія цёмныя зьбіраюцца – страшна, трэба змагацца, трэба злучацца. А проста адказваю – ніхто на беларусаў не нападае, ня трэба беларусаў баяцца, беларусы дужа добрыя, найдабрэйшы мэнтальна народ, усё ў парадку, проста Захад мае прэтэнзіі да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і да некаторых яго прыбліжаных, якіх падазраюць – ну, я ня ведаю там, у зьдзяйсьненьні нейкіх там памылак ці злачынстваў – і да іх прымяняюцца санкцыі. Усё! І больш нічога, і ня трэба нічога прыдумляць, запалохваць нас, усюды крычаць, шумець – “ура!” – скандаліць усюды, дзе толькі можна. Армія ўжо, манэўры праводзяцца, генэральскую форму носіць ён, усё мадэрнізуе, аўтаматызуе, усё накіроўвае на гэта. На жыцьцё людзей, на жыцьцё народа – вось куды трэба накіроўваць сілы, бо жыць ніяк нельга, тое, што атрымоўваюць пэнсіянэры і шматдзетныя сем’і... А запалохваць ня трэба – толькі да іх прэтэнзіі маюць. Усё – і кропка”.
(Жыхар Менска: ) “Шаноўная “Свабода”! Мяне вельмі хвалюе забесьпячэньне бясьпекі акадэміка Аляксандра Вайтовіча пасьля яго адкрытага ліста – я маю на ўвазе нядаўняе зьбіцьцё генэрала Фралова. Ці забясьпечаная добрая ахова Вайтовіча? Паведамце праз “Свабоду”. Дзякую”.
(Спадарыня: ) “Вельмі шаноўная “Свабода”! Сёмага кастрычніка ўключыла БТ, каб паслухаць, што будуць казаць кандыдаты. Даўно ўжо гэтае БТ не ўключаю, каб ноччу ня сьніліся кашмары – а тут вырашыла праявіць мужнасьць. Думаю – вытрымаю, каб не пабіць гэтую скрынку, у якой увесь час тырчаць вусы пачварнай асобы, ды сіплы голас надрываецца, то запалохваючы ўвесь сьвет – Амэрыку, Польшчу, Расею, – то ўлагоджваючы электарат павышэньнем пэнсій ды заробкаў, але ня згадваючы ніколі пра касьмічныя цэны. Ён жа тут як бы ні пры чым, гэта ж непаслухмяныя чыноўнікі іх увесь час падвышаюць. А яны такія недысцыплінаваныя, не выконваюць загадаў галоўнакамандуючага – трэба ўсіх давіць, звальняць, прымусіць глядзець у рот “бацьку” і сядзець як мышы пад венікам. Вось рэфэрэндум пакажа, хто – адзіны, непаўторны, і за каго трэба аддаць свой гонар і голас. Яму, правадыру цяперашняму, больш за ўсё даспадобы камандаваць усімі – і вучонымі, і вайскоўцамі, і пэдагогамі, і моладзьдзю. Ды ня дужа гэта атрымліваецца ў яго, дык і вырашыў ён быць пажыцьцёвым туркмэнбашы, недатыкальным, значыць; калі ж ня выберуць яго, дык прыйдзецца сядзець у адной камэры зь Мілошавічам ці Хусэйнам, ён гэта добра разумее. Для Расеі й Амэрыкі тэрарыст №1 – Бэн-Ладэн. У Беларусі хіба няма тэрарызму? Тэрарызм можа не фізычным быць, а маральным – тое і маецца ў Беларусі”.
(Слухач: ) “Зьвяртаюся да дырэктара “Радыё Свабоды” Лукашука – выбачайце, ня ведаю імя. Прашу вас у вашай суботняй перадачы “Званкі радыёслухачоў на Свабоду” патлумачыць, што такое свабода слова і чаму яе няма ў Беларусі. Разгледзім на прыкладзе “Радыё Свабода”. Што б ні казалі, але вашае радыё праводзіць граматную, вытанчаную, выкшталцоную ідэалягічную дывэрсію супраць Беларусі і яе кіраўніцтва. Возьмем такі прыклад: званок радыёслухача на “Свабоду” і тэкст “я ехаў у трамваі і слухаў размову дзьвюх жанчынаў пра тое, што адной зь іх сказалі ў выканкаме, што, калі ня будзе патрэбнага выніку на выбарах і рэфэрэндуме, то ў панядзелак можаш не прыходзіць на працу”. Інфармацыя вамі не праверана, можа, гэта званок псыхічна хворага чалавека, але, тым ня менш – званок у прамым эфіры. Зерне сумненьня ў розумы людзей пасеяна. Такіх прыкладаў можна прыводзіць тысячы. Тэлефоны вашых карэспандэнтаў ёсьць у кожнага апазыцыянэра, і любая ад іх інфармацыя – у эфіры. Тым ня менш, вас ня глушаць, вашыя карэспандэнты дзесяткамі акрэдытаваныя па рэспубліцы, ім даюць інтэрвію дзяржслужбоўцы і чыноўнікі. Што ж тады свабода слова, калі ня гэта? Прашу, патлумачце. Дзякую”.
(Спадар: ) “Добры вечар. Я б хацеў абмеркаваць такое пытаньне: вядома, што амэрыканцы ва ўсім сьвеце, кіраўніцтва Амэрыкі, не карыстаецца павагай. Гэта ні для каго не таямніца. Чаму не карыстаецца – таксама зразумела: узяць той жа Ірак. Усё цудоўна, выдатная разьведка ў Амэрыцы, і ў Англіі, яны цудоўна ўсё ведалі, што там ніякіх няма “падводных плыняў”, няма якой-колечы зброі масавага паражэньня, проста ў сілу свайго такога характара, высакамернага стаўленьня да іншых народаў – толькі і ўсяго, не спадабаўся там кіраўнік – разьвязалі вайну. Гінуць людзі да гэтай пары, і будуць гінуць шмат гадоў, пакуль ня сыйдуць амэрыканцы. Ніякага кіраўніцтва паводле ўзору Амэрыкі яны там ня зробяць – ня будзе ніколі ў жыцьці, у іх свае кланы, свае правілы. Іншая справа, каб яны прыстойна сябе паводзілі, таму – без карысьці. Дык вось, калі кіраўніцтва – Кангрэс там, прэзыдэнт Амэрыкі – умешваюцца ў якіясьці справы іншых краінаў – вельмі кепска. І калі ў нас у Беларусі таксама будуць умешвацца – людзі не ўспрымаюць гэта. І дастаецца нашым – і з задавальненьнем Лукашэнка пра гэта кажа. Разумееце, людзі не ўспрымаюць кіраўніцтва Амэрыкі. Таму дужа кепска, калі яно мяшаецца ў нашыя справы. Любая іншая краіна – прыкладам, Польшча – прымае там, крытыкуе, ды хто заўгодна; як толькі Амэрыка – няма пытаньняў, бо яны не карыстаюцца аўтарытэтам, ніякім, ён – на нулі”.
(Спадар: ) (1) “Хачу расказаць, як апазыцыя праводзіць перадвыбарчую агітацыю ў Берасьці. Вось у мяне ў руках улётка аднаго з кандыдатаў, А.А. Шумара. Чаго тут толькі ў гэтай улётцы не накручана – пра нейкія там каналізацыйныя войны ў Менску, як добра жыць у Польшы, і гэтак далей, і гэтак далей. І, нарэшце, абазваў усіх нас, выбарцаў, халопамі. Так і напісаў: “Хопіць выяўляцца халопамі”. Ну хіба можна так дэпутату абражаць выбарцаў? Хто за яго пойдзе галасаваць? – Ды ніхто за яго, а пасьля будуць крыўдзіцца, што вось там адміністратыўны рэсурс, і гэтак далей. І іншыя ўлёткі ня лепшыя за гэтую. Вось яшчэ адна ўлётка: “Заклікаем вас прыняць удзел у акцыі “Скажы Лукашэнку – не!”. У Берасьці 63% выбарцаў – супраць трэцяга тэрміну Лукашэнкі. У 21.30 усе, хто супраць, павінны мігаць сьвятлом у вокнах”. У 21.30 стаяў, 20 хвілінаў глядзеў. Навокал пяціпавярховікі – ні ў адным акне не міргнула сьвятло. Вось табе і 63% супраць. Гаварня ўсё гэта. Вось так апазыцыя праводзіць перадвыбарную агітацыю”.
(Спадарыня: ) “Віцебскія апазыцыянэры Барыс Хамайда і Ўладзімер Плешчанка! Ня трэба цэнзуры. Ведаеце, хлусьня – гэта калі нешта не дагаворваюць, а вы не дагаворваеце, і ня ў першы раз”.
(Спадарыня: ) “Вы, паважаныя, “Свабода”, вельмі хочаце, каб Амэрыка навяла парадкі ў Белараусі так, як яна наводзіла парадак у Іраку й Югаславіі. Няхай Амэрыка ня лезе туды, куды ёй ня трэба. Няхай наводзяць парадак у сваёй краіне, а не ў Беларусі”.
(Спадар: ) (2) “Наша апазыцыя неаднаразова езьдзіла за мяжу на інструктаваньне, як змагацца зь існуючай уладай, але там яе не навучылі, як складаць улёткі, якія яны распаўсюджваюць. Гэтыя ўлёткі яны так складаюць, што большасьць людзей іх не чытае нават, а выкідае, бо там такая лухта напісана, што агідна слухаць і чытаць нават”.
(Спадар: ) “На апошні рэфэрэндум-галасаваньне я прыйшоў у школу, па справе да міліцыянэра – і павінен быў вартаваць урну. Урна стаяла адзінока на стале – я мог забраць яе з сабой. Прыйшлося крычаць, каб знайсьці адзінокага міліцыянэра, які еў сваю “ссабойку”, схаваўшыся за шчытамі. Датэрміновае галасаваньне – гэта абраза ўсяго беларускага народа. Дакладней, насельніцтва – народ гэтага не дапусьціў бы”.
(Спадар: ) “Добрай раніцы, “Свабода”. Я хачу сказаць наконт рашэньня Кангрэсу ЗША. Яны, як кажуць, паступілі вельмі правільна – нават Лукашэнка радуецца гэтаму. Таму, значыць, гэтак трэба было. І тут апазыцыя нават вінавата. Відаць, так кажуць, Бог рассудзіў. Каб у свой час такое было прынята ў адносінах да Гітлера, не было б Другой Сусьветнай вайны. Прабачце, бывайце здаровы”.
(Спадар: ) “Дзень добры, “Радыё Свабода”. Дазвольце праз вас зьвярнуцца да нашага шаноўнага прэзыдэнта. Спадар Прэзыдэнт! Вы жаліцеся на тое, што вас хочуць забіць ужо каторы раз. Я вам прывяду толькі тры прыклады – вы самі рабіце высновы. 26 жніўня, калі вы засядалі ў Авальнай залі, народ беларускі праводзіў няспынны мітынг на плошчы перад тым парлямэнтам. І вось дзесьці ў дзьве гадзіны апоўдні з таго парлямэнту выйшаў нейкі партакрат і пашыбаваў у бок касьцёла. З натоўпу яго ўбачылі, і кінуліся хлопцы, каб, відаць, намяць яму фізіяномію. Дык назіралі за парадкам БНФ-аўцы, і яны абаранілі чалавека ад бяссуднай расправы. Другі прыклад: Мілошавіч ужо колькі месяцаў сядзіць там, як кот паганы. Адказвае на пытаньні эўрапейцаў; ніхто зь ім нічога ня робіць, апроч як законнага. І апошні прыклад – Чаўшэску. Без суда і сьледзтва забіты, а кім? – А тымі, для каго ён быў бы галоўным сьведкам абвінавачаньня на судовым працэсе. Вось і рабіце высновы”.
(Міхаіл Лекаў, Рыга: ) (1) “Добрай раніцы, беларуская “Свабода”. Не плянаваў вам сёньня званіць зранку, але ўсё-такі вымушаны пазваніць – праслухаў учора вашыя вечаровыя перадачы, і сёньня ранішні паўтор – тое-сёе запісаў, дарэчы. Шаноўныя спадары, вы працягваеце вяшчаць паўпраўду, з упартасьцю, вартай лепшага ўжытку. Вы ж выказваеце ў эфір толькі тое, што адпавядае вашым поглядам, і не даяце тое, што не адпавядае вашым поглядам, а галоўнае – не даяце абаснаваных меркаваньняў. Вось многа гаворыце пра “Акт дэмакратыі”, прыняты у Вашынгтоне – але гэта тыповы падвойны стандарт, бо не вяшчае, так сказаць, вашая радыёстанцыя пра крымінальную дзяржаву апартэіду, называную Латвійскай рэспублікай. Глядзіце, што атрымоўваецца: права выбіраць і быць выбраным у Парлямэнт і мясцовыя органы ўлады забаронена 25-ці працэнтам насельніцтва, дыскрымінацыя людзей у эканамічных абласьцях, 19 забаронаў на прафэсіі, абмежаваньні на працу дзяржаўнымі чыноўнікамі, паліцэйскімі, судзьдзямі, і гэтак далей. Заканадаўства Латвіі супадае па многіх пазыцыям з заканадаўствам нацысцкай Германіі 36-га году. Гэта апублікавана у мяне ў розных краінах, а вы маўчыце! То бок, паўпраўда, насамрэч, не даяце параўнаньня. Гэта трэба сканчаць, калі хочаце быць чэснымі людзьмі! Усяго добрага”.
(Міхаіл Лекаў, Рыга: ) (2) “Я працягваю. Канешне, я разумею, што ў вас самацэнзура і цэнзура, вы залежыце ад тых, хто плоціць грошы. Але ж нельга рабіць такі перакос у адзін бок – трэба ж даваць крыху праўды, і крыху інфармацыі, якая тое-сёе тлумачыць. Бо, глядзіце, што атрымоўваецца: вы трансьлюеце сьцьверджаньні радыёслухачоў, на 99% толькі тыя, якія гавораць бяздоказна. Я вам даю доказы, што Латвія – гэта крымінальная дзяржава апартэіду з кампанэнтамі фашызму – то бок, прыводзячы рэальнае заканадаўства. У Латвіі на сёньня праходзяць дэманстрацыі, у якіх удзельнічаюць дзесяткі тысячаў чалавек – у Беларусі і блізка да таго не бывае. Значыць, ня ўсё там добра – але вы маўчыце, нават тады, калі вам гавораць. А гэта ўжо падвойны стандарт, бо ўсё пазнаецца ў параўнаньні. Так, у Беларусі ёсьць праблемы, але ж у суседняй Латвіі яны нашмат сур’ёзьнейшыя – і ніхто не прымае ніякіх актаў, наадварот, краіну апартэіда прымаюць у Эўразьвяз. Што вы, не разумееце, што гэта – падвойны стандарт? Трэба ж мець хоць кроплю сумленьня й не хаваць ад людзей праўдзівую інфармацыю – ня ўсе ж ведаюць, як я, у дэталях, тое што там адбываецца. Я спадзяюся, вы ўсё ж такі знойдзеце магчымасьць расказваць больш праўды. Усяго добрага”.
(Слухач Зіноўеў: ) “Добрай раніцы, шаноўная “Свабода”. Я хачу сказаць наконт апошняй рэзалюцыі амэрыканскай Палаты прадстаўнікоў наконт сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Я думаю, што яна ўсё ж недастатковая. У якім пляне? Вось я глядзеў сустрэчу Лукашэнка з ГБ-шнікамі краінаў СНД, і я думаю, што амэрыканскаму ўраду быў бы рэзон аб’явіць пажаданасьць зьяўленьня значнага перабежчыка – напрыклад, з Рады Бясьпекі Беларусі, якому быў бы дадзены прытулак хоць бы да моманту зьвяржэньня дыктатуры. Гэта бы ўзмацніла недавер дыктатара да свайго акружэньня, і, адпаведна, жаданьне гэтага акружэньня прыбраць дыктатара ў Менску ад улады. Такі перабежчык мог бы дужа шмат расказаць пра сытуацыю сярод генэралітэту КДБ і МУС Беларусі. Адпаведна, ён быў бы пасьля апраўданы, як Рышард Куклінскі ў Польшчы – той вярнуўся на Радзіму, і ніхто яго ні ў чым не абвінавачваў. Апрача таго, я хацеў бы сказаць наконт вываду расейскіх базаў зь Беларусі. Беларускай дыяспары ЗША і Эўропы трэба званіць, відаць, непасрэдна на хатні тэлефон пасла Расеі ў Менску, ці на мабільны, і проста сказаць – “забірай ты гэтыя базы”. Такая мая прапанова. Дзякуй”.