Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся відэазапіс з забойствам Кэнэта Біглі


ЛЁНДАН. Інфармацыйныя агенцтвы Reuters і Associated Press паведамілі, што зьявілася відэастужка з забойствам брытанскага закладніка Кэнэта Біглі у Іраку. У відэазапісу адзін з ваяўнікоў гаворыць, што закладніка забіваюць, паколькі ня было выкананае патрабаваньне вызваліць ірацкіх жанчынаў-вязьняў. Ні брытанскія, ні ірацкія улады не пацьвердзілі гэтае паведамленьне. Кэнэт Біглі, брытанскі цывільны інжэнэр, быў захоплены у закладнікі у Іраку 16 верасьня разам з двума калегамі амэрыканцамі, якіх ужо забілі.
XS
SM
MD
LG