БАГДАД. У выніку паветранай апэрацыі амэрыканскіх вайсковых сілаў супроць пазыцыяў паўстанцаў у Фалуджы загінулі як найменей 11 чалавек і 17 параненыя. У ліку пацярпелых і мясцовыя жыхары, паводле сьведкаў. Колькасьць забітых не пацьверджаная амэрыканскім камандаваньнем. Паводле амэрыканскага камандаваньня, апэрацыя была “дакладным ударам” супраць лідараў групоўкі Таухід валь Джыгад, кіраванай Абу Мусабам аль-Заркаўі.
Адзін амэрыканскі вайсковец загінуў і адзін – паранены у выніку нападу паўстанцаў на амэрыканскі патруль каля гораду Туз на поўначы Іраку.