Сёньня на плякаце Барыса Хамайды зьявіўся чорны квадрат.
Убачыўшы гэта, хто-ніхто з дасьведчаных мінакоў пытаўся, ці ня ёсьць гэта знакаміты “Чорны квадрат” Казіміра Малевіча. Але тыя, хто бачыў учорашні белы аркуш, адразу здагадваліся пра сымболіку сёньняшняга плякату. А тым, хто сам не здагадваўся, ўсё тлумачыў прысутны побач Уладзімер Плешчанка: “Гэткага колеру будзе наша доля, калі мы дазволім Лукашэнку кіраваць намі і трэці тэрмін”.
Як і ўчора, міліцыянты зноў спыняліся каля апазыцыянэраў: выйшлі з машыны, паглядзелі на вясёлы натоўп, які сабраўся вакол апазыцыянэраў, параіліся з кімсьці па рацыі. А потым мусілі паехаць далей: усё ж ніякіх відавочных прыкметаў палітычнае агітацыі выява чорнага квадрату ня мае. Іначай трэба было б судзіць і Казімера Малевіча.