Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску кандыдат у дэпутаты атрымаў папярэджаньне ад адміністратыўнай камісіі гарвыканкаму


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргей Касьцюковіч пакараны за тое, што цікавіўся ў пінскіх прадпрымальнікаў, ці гатовыя яны страйкаваць у кастрычніку.

Апытаньне прадпрымальнікаў у Пінску адбывалася яшчэ 14 верасьня. Спадар Касьцюковіч, які ёсьць лідэрам мясцовай прадпрымальніцкай суполкі, спрабаваў высьветліць меркаваньні сваіх калегаў наконт працы ў наступным месяцы.

Аднак распаўсюд адмысловых анкетаў спынілі міліцыянты, якія склалі на Сяргея Касьцюковіча пратакол паводле нібыта зьдзейсьненага адміністратыўнага правапарушэньня.

Разгляд гэтай справы адміністратыўнай камісіяй Пінскага гарвыканкаму Сяргей Касьцюковіч сустрэў у якасьці кандыдата ў дэпутаты, а таму вынесенае яму папярэджаньне расцэньвае як ціск з боку ўладаў у часе выбарчай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG