Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: перамовы аб перамір''і ў Садр-Сіці


БАГДАД. У Іраку працягваюцца перамовы ў справе перамір’я паміж прадстаўнікамі ўраду і прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады ас-Садра. Як паведаміў ірацкі прэм’ер Іяд Алаўі, перамір’е магчымае толькі на ўмове, калі паўстанцы здадуць зброю. Жорсткія баі паміж войскам ЗША і аддзеламі войска ас-Садра цягнуцца ў багдадзкім прыгарадзе Садр-Сіці ўжо некалькі тыдняў. Учора прынамсі 10 іракцаў былі забітыя, а каля 20 параненыя ў выніку выбуху замінаванага аўтамабіля недалёка ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG