НЬЮ-ЁРК. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў папярэдзіла аб пагрозе гуманітарнага крызысу ў паласе Газа. У адмысловай справаздачы ААН гаворыцца, што палітыка і вайсковыя апэрацыі Ізраілю прывялі да таго, што амаль 70% палестынцаў жывуць у галечы.
Цягам апошняга тыдня у часе ізраільскай апэрацыі ў паласе Газа забітыя прынамсі 75 палестынцаў.
Апэрацыя ладзіцца ў адказ на ракетны абстрэл палестынцамі ізраільскай тэрыторыі.