БАГДАД. Як найменей 10 іракцаў загінулі і як найменей 20 былі параненыя сёньня у выніку выбуху у аўтамабілі на паўночным захадзе ад Багдаду. Напад адбыўся каля лягеру ірацкай нацыянальнай гвардыі, блізу гораду Анах, у 260 км на паўночны захад ад сталіцы Іраку, -- уздоўж галоўнай шашы у накірунку Сырыі.
На поўдні Іраку у горадзе Басра у выніку выбуху бомбы пры дарозе, па якой рухаўся брытанскі патруль, загінуў адзін мясцовы жыхар і некалькі параненыя.
На поўдні ад сталіцы Іраку у выніку рэйду войскаў ЗША і ірацкай гвардыі арыштаваныя каля 30 падазраваных ваяўнікоў і захоплены, як падазраецца, навучальны лягер ваяўнікоў. У Фалуджы працягваюцца накіраваныя удары па пазыцыях паўстанцаў.
Прадстаўнік радыкальнага шыіцкага лідара Муктады ас-Садра абвергнуў паведамленьні пра перамір’е паміж прыхільнікамі ас-Садра і пераходным урадам Іраку.