Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку й ягонае атачэньне зьмясьцілі ў францускі музэй


Ігар Карней, Менск Карты з карыкатурнымі выявамі й пісьмовымі характарыстыкамі найвышэйшых кіраўнікоў Беларусі ад пачатку году паўпадпольна ходзяць у асяродку беларускіх аматараў гэтай гульні ды калекцыянэраў. Адзін такі набор картаў трапіў у Францускі музэй гульнявых картаў у парыскім прыгарадзе Ісі-Ле-Мулено.

Як расказалі ў амбасадзе Францыі ў Беларусі, гэты музэй найбуйнейшы сярод шасьці падобнага кшталту ўстановаў у сьвеце, і мае ў калекцыі 6,5 тысяч калекцыяў калодаў гульнявых картаў усіх часоў і народаў. Карты, прысьвечаныя беларускаму палітычнаму істэблішмэнту, зьмешчаныя ў разьдзеле “палітыка” побач з экспэрымэнтальнымі працамі іншых, найчасьцей ананімных мастакоў ды дызайнэраў з усяго сьвету.

Паводле зьвестак, гэта не апошні экспэрымэнт зь пераносам на карты першых асобаў Беларусі. Ініцыятары стварэньня сатырычных вобразаў беларускіх афіцыйных палітыкаў лічаць, што, так бы мовіць, незаслужана “пакрыўдзілі” астатніх прэтэндэнтаў на месца ў калодзе, якім зь першай спробы не хапіла там месца. Дарэчы, рэакцыя бальшыні рэальных картачных прататыпаў на ўбачанае, як сьведчаць крыніцы з атачэньня, была нэрвовай.

Гл. таксама • batke.net/book/karty - вэбсайт з выявамі гральных картаў. Беларуская служба Радыё Свабода не нясе адказнасьці за зьмест старонак на зьнешніх вэбсайтах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG