Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская Камісія -- за пачатак перамоваў з Турцыяй адносна яе далучэньня да Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ. Эўрапейская Камісія (выканаўчы орган Эўразьвязу) афіцыйна выказалася за пачатак перамоваў з Турэччынай адносна яе далучэньня да Эўразьвязу. Адначасова адзначаная неабходнасьць жорсткіх умоваў, якія павінны засьцерагчы Турэччыну ад магчымай адмовы ад дэмакратычных рэформаў. Дата пачатку перамоваў не названая. Пра гэта паведаміў сёньня Прэзыдэнт Эўрапейскай Камісіі Рамана Продзі у часе выступу перад эўрапарлямантам. Рамана Продзі вызначыў адказ Камісіі Турэччыне як “спэцыфічнае, альбо абмежаванае “так””: “Адказ, які сёньня дае Камісія – “так, -- станоўчы адказ, які улічвае і палітычныя патрабаваньні, і спрыяе пачатку перамоваў. Аднак, гэта спэцыфічнае “так”, да якога далучаныя і шэраг рэкамэндацыяў адносна кантролю і спраўджваньня сытуацыі у Турэччыне ” Кіраўнікі краінаў Эўразьвязу абмяркуюць рэкамэндацыю Камісіі на саміце у сьнежні. Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган выказаў спадзяваньне, што перамовы яго краіны з Эўразьвязам пачнуцца ужо у наступным годзе. Цягам апошніх 40 гадоў Турэччына імкнулася далучыцца да Эўразьвязу і калі гэта адбудзецца, Турэччына будзе першай мусульманскай краінай у Эўразьвязе. Але дзейсным сябрам Эўразьвязу Турэччына зможа зрабіцца не раней чым у наступным дзесяцігодзьдзі.
XS
SM
MD
LG