Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарвыканкам забараніў апазыцыі праводзіць 10 кастрычніка мітынг і канцэрт


Альгерд Невяроўскі, Менск Менскія ўлады адмовілі прадстаўнікам партыяў БНФ і АГП у правядзеньні 10 кастрычніка на плошчы Бангалор перадвыбарчага і антырэфэрэндумнага мітынгу й канцэрту.

Чыноўнікі гарвыканкаму спаслаліся на тое, што заяўка на акцыю была пададзеная ў неадпаведны тэрмін і адсутнічала праграма канцэрту. Прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі плянавалі арганізаваць 10 кастрычніка шэраг сустрэчаў сваіх кандыдатаў з выбарцамі, а пасьля правесьці выніковы мітынг на Бангалоры.

Як заявіў намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, у часе выбарчай кампаніі апазыцыя ня мае намеру праводзіць несанкцыянаваную акцыю. 10 кастрычніка хутчэй за ўсё адбудуцца толькі сустрэчы кандыдатаў з выбарцамі ў акругах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG