Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя пляны бясьпекі распрацаваў ірацкі урад


БАГДАД. Прэм’ер-міністар пераходнага ураду Іраку Іяд Аляўі сёньня заявіў, што яго урад распрацоўвае “новыя пляны” аднаўленьня бясьпекі у краіне напярэдадні выбараў, прызначаных на студзень наступнага году. Прэм’ер не паведаміў падрабязнасьці новых плянаў бясьпекі. У выніку выбухаў у ірацкіх гарадах Рамадзі, Масул, Балад і Юсіфія загінулі як найменей сямёра чалавек. У ваколіцах Масула паліцыя знайшла тры целы забітых.
XS
SM
MD
LG