Смаргонская выбарчая акруга ўлучае гэты раён і Астравецкі. У Астравецкай лазьні агітацыя адбываецца толькі на карысьць аднаго кандыдата. Жыхары райцэнтру сутыкаюцца ў лазьні са стэндам, які прысьвечаны рэфэрэндуму й выбарам — там прэзыдэнцкі ўказ і фота зь біяграфічнымі зьвесткамі Тацяны Голубевай. Яе канкурэнт Алесь Дзергачоў напісаў скаргу ў акруговую выбарчую камісію.
(Дзергачоў: ) “Мне адказ прыходзіць такі: што гэта не агітацыйная ўлётка, а інфармацыйны матэрыял аб Голубевай. Я бачу, што сытуацыя выйшла з-пад усялякага кантролю. Я проста зьбіраю зьвесткі аб парушэньнях”.
Як вядома, для агітацыйных матэрыялаў уладамі выдзелены спэцыяльныя месцы. Алесь Дзергачоў гаворыць яшчэ аб такіх парушэньнях, на ягоную думку:
(Дзергачоў: ) “Напрыклад, яна ў працоўны час выступае на прадпрыемствах. Я пішу, што гэта ўскоснае фінансаваньне выбараў за кошт дзяржавы ці тых прадпрыемстваў, дзе яна выступае. Гэта значыцца, фактычна людзям заробкі плацяць за гэты час, а яна агітуе”.
Спадару Дзергачову адказалі з Цэнтарвыбаркаму, што ў гэтым разе можна хіба што гаварыць пра парушэньне працоўнага заканадаўства. Паводле яго, спадарыня Голубева выступала, напрыклад, у астравецкай міліцыі й на хлебакамбінаце. Ён напісаў заяву ў смаргонскі аддзел культуры, каб выступіць у музычнай школе, дзе была яго канкурэнтка, і ў Доме культуры. У афіцыйным адказе музычная школа нават ня згадваецца. Праўда, у Доме культуры выступіць дазволілі. Затое адмовілі ў рабочым інтэрнаце. А вось меркаваньне даверанай асобы Тацяны Голубевай — Аляксандры Апанасовіч, якая працуе дырэктарам 2-й смаргонскай школы:
(Апанасовіч: ) “Не, ну няпраўда, да нас ніхто не зьвяртаўся ў школу для таго, каб прыйсьці і пагутарыць з настаўнікамі. Калі ёсьць такая неабходнасьць, калі ласка. Яна прыходзіла, і на перапынку мы ёй арганізавалі сустрэчу. А калі былі на сустрэчы агульнай у 5-й школе, дык была ўсім аднолькавая ўмова прадастаўлена”.
Алесь Дзергачоў зазначае, што асабліва цяжка агітаваць на вёсцы. Нямала вяскоўцаў катэгарычна адказваюць яму, што будуць галасаваць толькі за Лукашэнку. Кандыдат у дэпутаты гаворыць, што іх так замбавалі з рэфэрэндумам, што яны нават ня памятаюць, што на першым месцы — выбары ў Палату прадстаўнікоў.