КАБУЛ. Прэзыдэнта Афганістану Хаміда Карзая сёньня віталі каля 10 000 чалавек у часе перадвыбарчай паездкі у горад Газні, на поўдні ад Кабулу.
Карзай сказаў, што прэзыдэнцкія выбары 9 кастрычніка створаць платформу для мірнага, стабільнага і забясьпечанага Афганістану. Карзай лічыцца фаварытам зь ліку яшчэ 17 кандыдатаў у прэзыдэнты.