(Карэспандэнт: ) “Спадар Зэгбэрс, яшчэ ў ліпені вы падпісалі ліст да міністра замежных праваў Нямеччыны Ёшкі Фішэра, у якім заклікалі да больш жорсткіх санкцыяў адносна беларускага кіраўніцтва. Як вы ацэньваеце рашэньне Эўразьвязу забараніць уезд на сваю тэрыторыю для чатырох беларускіх чыноўнікаў?”
(Зэгбэрс: ) “Такія захады, безумоўна, абгрунтаваныя, аднак яны маюць, перш за ўсё, сымбалічны характар. Што датычыцца таго, што імя Аляксандра Лукашэнкі не знаходзіцца ў гэтым сьпісе, дык прызыдэнт у любым выпадку нячасты госьць ў заходнеэўрапейскіх сталіцах. Аднак Захаду тэрмінова патрэбна вызначыцца з агульнай стратэгіяй адносна Беларусі — гэта будзе мець большы эфэкт, чым адзінкавыя захады”.
(Карэспандэнт: ) “Якія, на вашую думку, павінны быць наступныя крокі Эўразьвязу адносна Беларусі?”
(Зэгбэрс: ) “Справа ня ў тым, каб пакараць беларускі рэжым. Ад Беларусі трэба патрабаваць вынікаў. І беларускім уладам, і беларускаму грамадзтву трэба вызначыцца, ці жадаюць яны бачыць перад сабой эўрапейскую пэрспэктыву. Калі так, дык існуюць дакладна акрэсьленыя стандарты, якіх трэба прытрымлівацца. Варта прыгадаць прыклад Турэччыны. Працэс яе руху ў Эўропу быў вельмі доўгім, аднак цяпер мы бачым, што краіна ўжо выканала асноўныя патрабаваньні й гатовая распачаць перамовы адносна ўступленьня ў Эўразьвяз. І гэта толькі таму, што Турэччына сама таго хацела. У беларускім выпадку да гэтага яшчэ вельмі далёка”.
(Карэспандэнт: ) “У інтэрвію, якое вы далі Беларускай службе Радыё Свабода ў лютым 2002 году, вы заявілі, што Захаду варта выкарыстоўваць камбінаваную стратэгію адносна Беларусі: дыстанцыявацца ад рэжыму ды супрацоўнічаць зь незалежнымі структурамі. Пры гэтым асноўная праблема, на ваш погляд, была ў тым, што апазыцыя не прытрымліваецца дакладна вызначанай лініі. З часу інтэрвію прайшло два з паловай году — ці зьмянілася вашая думка?”
(Зэгбэрс: ) “На жаль, я ня бачу падставаў, каб сказаць сёньня нешта іншае. Дзеяньні прэзыдэнцкай адміністрацы непрадказальныя, яна няздольная да супрацоўніцтва зь міжнароднай супольнасьцю. Апазыцыя, як і раней, ня робіць уражаньня, што яна здольная ўзяць на сябе адказнасьць — гэта, дарэчы, будзе асноўнай праблемай і для Захаду, і для Расеі пасьля таго, як беларускі рэжым сыдзе з палітычынай арэны. Урэшце, працэсы зьменаў у Беларусі можна ініцыяваць звонку, на іх можна ўплываць, але іх нельга цалкам зьдзяйсьняць з-за мяжы. Грамадзтва ў Беларусі павінна само зрабіць пасьпяховыя крокі — так, як гэта было ў Сэрбіі ды Грузіі”.
(Карэспандэнт: ) “Як, на вашую думку, будзе разьвівацца сытуацыя ў Беларусі?”
(Зэгбэрс: ) “Варта пачакаць, паглядзець на тыя ўмовы, у якіх будзе праходзіць рэфэрэндум, прааналізаваць ягоны вынік, калі, вядома, можна ўвогуле казаць пра магчымасьць ягонага аналізу. У выніках плебісцыту сумнявацца не выпадае — спадар Лукашэнка лічыць, што ён пакліканы народам. Аднак Эўропа прыслухоўвацца да меркаваньняў беларускага прэзыдэнта зусім не абавязаная”.