ГАЗА. Кіраўнік ізраільскага войска заявіў, што Ізраіль гатовы працягваць апэрацыі на поўначы Паласы Газы цягам тыдняў, калі спатрэбіцца – пакуль ня будзе вырашаная праблема палестынскіх ракетных нападаў на ізраільскую тэрыторыю.
У Паласе Газа у лягеры уцекачоў Джабалія загінулі як найменей чацьвёра палестынцаў у выніку удараў ізраільскай авіяцыі.
Раней быў забіты адзін з актывістаў групоўкі “Хамаз”.
Цягам апошніх некалькіх дзён у Паласе Газы былі забітыя болей за 60 палестынцаў і пяцёра ізраільцянаў. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў абодва бакі спыніць гвалт.