Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Польшчы назваў дату вываду польскіх войскаў з Іраку


ВАРШАВА. Міністар абароны Польшчы Ежы Шмайдзіньскі паведаміў, што польскія войскі будуць выведзеныя з Іраку да сьнежню 2005 г. У гэты час заканчваецца пэрыяд перадачы палітычнае улады у Іраку, вызначаны 1546-й рэзалюцыяй ААН. Міністар абароны Польшчы сказаў, што Польшча “ня мае такой вялікай арміі, як Злучаныя Штаты альбо Брытанія, каб мець неабмежаваныя магчымасьць”. Гэта першы выпадак, калі прадстаўнік польскіх уладаў вызначыў дакладную дату вываду польскіх войскаў з Іраку. Міністар замежных справаў Польшчы Ўладзімеж Цімашэвіч заявіў, што урад адмяжоўваецца ад заявы міністра абароны і што Польшча не пакіне свайго саюзьніка, ЗША. Польшча летась накіравала у Ірак 2,5 тыс. вайскоўцаў. Польшча камандуе 6-тысячнай міжнароднай вайсковай дывізіяй, якая адказвае за бясьпеку на поўдні Іраку. У Іраку ужо загінулі 17 польскіх грамадзянаў – 13 вайскоўцаў і 4 цывільных грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG