Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у дэпутаты Мікола Воран патрабуе тлумачэньняў


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у 51-й Гарадзенскай Занёманскай акрузе Мікола Воран сёньня накіраваў заяву ў Цэнтарвыбаркам і ў пракуратуру краіны. Ён піша, што на супольнай сустрэчы з выбаршчыкамі ягоны канкурэнт, сёньняшні дэпутат парлямэнту Сяргей Камянецкі заявіў, што на мінулых выбарах дэпутату Палаты Валерыю Фралову (у Гарадзенскай Сельскай акрузе), нібыта, прыпісалі 9% галасоў. Калі паведамленьне наконт прыпісак — праўда, дык неабходна высьветліць, хто ў гэтым вінны, лічыць аўтар заявы. А таксама трэба, каб спадар Камянецкі афіцыйна даў тлумачэньні: чаму ён, дэпутат, маўчаў пра гэта? – сказаў спадар Воран.
XS
SM
MD
LG