Вярхоўны суд не задаволіў пазовы дэмакратычных кандыдатаў з Гомельшчыны Васіля Палякова, Леаніда Судаленкі ды некаторых іншых. Такім чынам, па-ранейшаму задаволеныя толькі дзьве скаргі, а самыя апошнія пазовы Вярхоўны суд плянуе разгледзець у суботу, 2 кастрычніка.
Тым часам група незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты зьбіраецца зьвярнуцца ў міжнародныя судовыя арганізацыі. Яны разумеюць, што міжнародны суд не адновіць іх статусу, але хочуць прыцягнуць увагу перадусім Эўропы да дзеяньняў беларускіх уладаў падчас выбарчай кампаніі.
Гаворыць сябра гэтай групы, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук:
(Раманчук: ) “Гэта можа быць суд у Страсбуры, калі такая магчымасьць будзе, альбо нейкая іншая міжнародная судовая арганізацыя. Мы можам зрабіць такі зварот ад імя групы незарэгістраваных кандыдатаў. Такія відавочныя парушэньні закону павінны быць прызнаныя”.
Паводле беларускага заканадаўства рашэньне Вярхоўнага суду — канчатковае. Аўтарам пазоваў у Вярхоўны суд раней было адмоўлена ў рэгістрацыі акруговымі камісіямі. Не задаволіў іх скаргі й Цэнтарвыбаркам.