Лінкі ўнівэрсальнага доступу

94 чалавекі забітыя ў Іраку


БАГДАД. Амэрыканскія і ірацкія войскі увайшлі сёньня ў горад Самарра на поўначы Іракуі і ўзялі пад кантроль урадавыя будынкі. Паводле інфармацыі амэрыканскага камандаваньня, у часе баёў забітыя прынамсі 94 паўстанцы, двое жаўнераў ЗША параненыя. Зьнішчаныя некалькі сховішчаў са зброяй. Як паведамляюць мясцовыя лекары, ёсьць пацярпелыя і сярод цывільнага насельніцтва. У часе апэрацыі вызвалены турэцкі закладнік, якога ваяўнікі трымалі ў Самарры.
XS
SM
MD
LG