Згоду на разьмяшчэньне побач з курапацкім лесам гуртова-розьнічнага цэнтру кандытарскіх прадпрыемстваў далі чыноўнікі Міністэрства культуры.
Разьмяшчэньне ўзгодненае з уладамі Менску і Менскай вобласьці, хаця праект будынка яшчэ не гатовы. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода прадстаўніца Міністэрства культуры Аксана Сматрэнка. Паводле яе, у будаўніцтве цэнтру зьбіраюцца ўдзельнічаць гомельская кандытарская фабрыка “Спартак”, менская фабрыка “Камунарка” ды іншыя.
Аксана Сматрэнка сказала, што пляцоўка выдзеленая з улікам абмежаваньняў у забудове згодна з парадкам, які зацьвердзілі гарадзкія ўлады для тэрыторыяў вакол Курапатаў.
(Сматрэнка: ) “Гэта было сказана “Спартаку” — што можна будаваць у гэтым месцы, але не вышэй за тры паверхі”.
Аксана Сматрэнка перакананая, што ўзьвядзеньне складзкіх і гандлёвых памяшканьняў побач з Курапатамі значна лепей, чым пабудова тут прыватных катэджаў, якая плянавалася раней.
Прадстаўнікі грамадзкасьці ўжо выказалі абурэньне рашэньнем чыноўнікаў. Навуковая кіраўнічка культурна-гістарычнай каштоўнасьці “Курапаты” Мая Кляшторная лічыць, што любое будаўніцтва побач з курапацкім лесам нанясе шкоду будучаму мэмарыялу:
(Кляшторная: ) “Там праходзіла гістарычная дарога, па якой везьлі на расстрэл. Хаця бы гэтую дарогу мусілі ўключыць у зону аховы. На маю думку, і ўздоўж гэтай дарогі мусілі правесьці дасьледаваньні”.
Між тым, ня ўсе прадпрыемствы, якім для пабудовы цэнтру выдзеленая пляцоўка побач з Курапатамі, пагадзіліся на прапанову менскіх уладаў. Гэтак, галоўны інжынэр фабрыкі “Спартак” Павал Харланаў заявіў Радыё Свабода, што якраз магчымая курапацкая “прапіска” цэнтру і ёсьць прычынай ваганьняў кіраўніцтва фабрыкі.