(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце, ці здолеюць кандыдаты ад апазыцыі трапіць у новы парлямэнт?”
(Спадар: ) “Так! Кажу гэта як сябар выбарчае камісіі”.
(Спадар: ) “Не! І хіба вы ня ведаеце, чаму?”
(Спадарыня: ) “Канечне, ня трапяць! Таму што там ўжо даўно ўсё куплена!”
(Спадарыня: ) “У цяперашніх жыцьцёвых умовах наўрад ці трапяць. Таму што ўсё робіца дзеля таго, каб “задушыць” гэтых людзей на рэгістрацыі: чэпяцца да кожнае дробязі, шукаюць, дзе бы падкапацца, каб толькі не прапусьціць тых, хто хоча нешта зьмяніць у нашай краіне”.
(Спадар: ) “Вельмі мала хто трапіць. Або іх ня здолеюць затрымаць, або знарок кагосьці прапусьцяць, але справядлівымі выбары кандыдатаў у любым разе ня будуць. Яны ўжо ня ёсьць такімі”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, што хаця б яны скарысталі свой шанец дайсьці да першага туру, як яны сябе паводзяць ды што вырабляюць!”
(Спадар: ) “Я думаю, што тыя кандыдаты, якія будуць дарэчы ўладам, пройдуць. А тыя, хто “непажаданыя” ў парлямэнце, будуць адсеяныя”.
(Спадарыня: ) “Мы іх ня ведаем! Прынамсі, я іх ня ведаю”.
(Спадар: ) “Мы верым у дэмакратычных кандыдатаў, і за іх пойдзем галасаваць на будучых выбарах”.
(Спадар: ) “Яны пройдуць,калі будуць рабіць гэтак сама, як робяць улады: гуляць ня шахматамі, а шахматнай дошкай”.
(Спадар: ) “Я сёньня быў у Лепелі й паглядзеў, які ціск на тых, каго яшчэ не зьнялі з “выбарчай гонкі”. Тое, што робіць улада, можна хіба акрэсьліць словам “беспредел”. Калі гэтак сама ўсё будзе працягвацца, шанцы ў дэмакратычных кандыдатаў мінімальныя!”
(Спадарыня: ) “Я асабіста мяркую, што яны маюць шанцы. У іх добрыя праграмы, і яны маюць шанцы”.
(Спадар: ) “Я таксама лічу, што шанцы, хаця бы невялікія, але ёсьць. Улады ж таксама падрыхтаваліся адпаведна, і дэмакратам будзе вельмі цяжка. Зрэшты, я мяркую, ня так ужо й важна, колькі апазыцыянэраў пройдзе ў парлямэнт, бо галоўнае — не прайграць на рэфэрэндуме”.