1 кастрычніка ў 1817 годзе адбываецца першае паседжаньне падпольнага студэнцкага Таварыства філяматаў, якое стварылі студэнты Віленскага ўнівэрсытэту Тамаш Зан з-пад Маладэчна і Адам Міцкевіч з-пад Наваградка. Сябрам таемнага таварыства філяматаў выпала стаць пачынальнікамі беларускай нацыянальнай ідэі.
1 кастрычніка 1991 году пачаў працу Беларускі гуманітарны ліцэй, які пазьней атрымае імя Якуба Коласа, а яшчэ пазьней будзе зачынены пастановаю Савету Міністраў. Аляксандар Лукашэнка назаве ліцэй “гняздом апазыцыі”.
1 кастрычніка 1946 году завяршыў сваю працу Нюрнбэрскі трыбунал. А ў гэты ж дзень у 1988 годзе быў створаны народны фронт Эстоніі, які паслужыў прыкладам для стварэньня Беларускага Народнага Фронту.
1 кастрычніка 1937 году нарадзіўся беларускі кампазытар Андрэй Мдзівані. Родам ён з Тбілісі і піша музыку на самыя розныя тэмы. У ягоным даробку ёсьць балет пра беларускую князёўну Рагнеду, араторыя “Ванька-Ўстанька”, сымфанічныя паэмы “Фрэскі” і “Пахаваньне Хатыні”, ды мноства іншых твораў, за якія Андрэю Мдзівані нададзеная годнасьць заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
Цяпер – пра каляндар заўтрашняе суботы.
2 кастрычніка 1323 году ў дакумэнтах упершыню згадваецца Вільня, сталіца Вялікага Княства Літоўскага, якая з 1940 году стала сталіцай сучаснай Літвы, а датуль была сталіцаю ўсяго беларуска-літоўскага краю.
2 кастрычніка 1862 году ў Пецярбургу ствараецца так званы Заходні камітэт – адмысловая расейская дзяржаўная ўстанова для ліквідацыі нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі. Камітэт меў вельмі шырокія паўнамоцтвы й спрычыніўся да задушэньня паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
2 кастрычніка 1819 году ў Смалічах пад Нясьвіжам нарадзіўся Аляксандар Незабытоўскі, беларускі пісьменьнік, філёзаф і гісторык. Свае кнігі, поўныя заклікаў да свабоды ад расейскага царызму, ён выдаваў за мяжою і нелегальна перапраўляў іх у Беларусь. Урэшце, аднойчы на мяжы Незабытоўскага схапілі й прысудзілі да 20-гадовай катаргі, дзе ён і памёр.