Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя тэледабаты кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША


МАЯМІ. Сёньня у ЗША ва унівэрсытэце у Маямі у штаце Флёрыда адбыліся першыя тэледэбаты паміж двума кандыдатамі у прэзыдэнты – цяперашнім прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам і яго асноўным супернікам Джонам Кэры, кандыдатам ад дэмакратаў. Абмяркоўвалася сытуацыя у Іраку. Джон Кэры абвінаваціў Джорджа Буша у адсутнасьці “пляна заваяваць мір ” у Іраку і у “каласальнай памылцы”. Буш заявіў, што ён лічыць сваім абавязкам перамагчы вайну у Іраку, і што і ЗША і “сьвет цяпер зрабіліся больш бясьпечнымі” у выніку вайны у Іраку, якая пачалася 18 месяцаў таму. Да выбараў, прызначаных на 2 лістапада, тэледэбаты маюць быць яшчэ два разы.
XS
SM
MD
LG